Запрашэнне да супрацоўніцтва
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека" запрашае да супрацоўніцтва ў навукова-практычнай сферы.
Спецыялістамі Цэнтра на працягу 20 гадоў праводзяцца навукова-даследчыя работы па прыкладных і фундаментальных праблемах радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, накіраваныя на захаванне і паляпшэнне здароўя людзей, якія падвергліся ўздзеянню іанізуючага выпраменьвання з прычыны чарнобыльскай катастрофы, назапашаны вялікі масіў унікальных даных аб стане здароўя насельніцтва.
Напрамкі даследаванняў:
- ацэнка клінічных парушэнняў, якія ўзнікаюць у выніку ўздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя;
- распрацоўка новых метадаў дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі захворванняў;
- даследаванне сувязі мутацыйных падзей у саматычных клетках арганізма з узнікненнем розных паталогій;
- распрацоўка і ўкараненне новых малекулярна-генетычных метадаў ацэнкі схільнасці да розных захворванняў;
- радыяцыйна-эпідэміялагічны аналіз рызыкі развіцця анкалагічных і неанкалагічных захворванняў у асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; маніторынг захворвання найболей значнымі класамі хвароб;
- доўгачасовае вывучэнне захворванняў шчытападобнай залозы ў дзяцей Беларусі для наступнага вызначэння рызыкі развіцця радыяцыйна-індукаваных злаякасных новаўтварэнняў і неракавых захворванняў шчытападобнай залозы.
- вывучэнне заканамернасцей фарміравання доз унутранага апраменьвання насельніцтва, якое падверглася радыяцыйнаму ўздзеянню.
На базе Цэнтра функцыянуюць "Дзяржаўны рэгістр асоб, якія падвергліся ўздзеянню радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" і Дзяржаўны дазіметрычны рэгістр, які ўключае дозы апраменьвання персаналу ва ўмовах нармальнай эксплуатацыі тэхнагенных крыніц іанізуючага выпраменьвання; дозы апраменьвання насельніцтва, атрыманыя пры правядзенні медыцынскіх працэдур у мэтах дыягностыкі і/ці лячэнні захворвання; дозы апраменьвання насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання (па выніках СІЧ-вымярэнняў).
Мы прапануем навукова-практычнае супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя, навуковымі арганізацыямі, медыцынскімі ўніверсітэтамі і клінікамі па наступных напрамках:
- абмен інфармацыяй па пытаннях сучаснай дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў;
- арганізацыя і ўдзел у сумесных сімпозіумах, канферэнцыях, семінарах;
- публікацыя навуковых артыкулаў у часопісе РНПЦ РМіЭЧ "Медыка-біялагічныя праблемы жыццядзейнасці".
- абмеркаванне сумесных навуковых распрацовак у галіне імуналогіі, біямаркеры і персаніфікаваная медыцынская дапамога ў гематалогіі, анкалогіі, кардыялогіі, інфекталогіі;
- Пошук і ацэнка клінічнай значнасці генетычных маркераў (анкалогія, кардыялогія, эндакрыналогія, рэўматалогія, гастраэнтэралогія і інш). Развіццё міждысцыплінарных генетычных даследаванняў і тэхналогій.
Кантактная асоба па пытаннях сумеснага супрацоўніцтва:
Міцура Віктар Міхайлавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, +375 232 38 95 08, info@rcrm.by