ПАРАДАК ЛЕКАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 20 студзеня 2023 г. № 11 "Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 120".
Унесены змяненні ў Належную аптэчную практыку - устаноўлены патрабаванні да размяшчэння аптэк першай-пятай катэгорыі ў населеных пунктах і гандлёвых цэнтрах, а таксама да стварэння аптэк пятай катэгорыі і рэалізацыі імі лекавых прэпаратаў насельніцтву.
У населеных пунктах аптэкі першай-пятай катэгорыі размяшчаюцца ў нежылых памяшканнях капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) пры адсутнасці аптэк любой катэгорыі ў радыусе 500 метраў. Пры гэтым у адной капітальнай пабудове (будынку, збудаванні) размяшчаецца не больш за адну аптэку. Гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца на размяшчэнне аптэк першай-пятай катэгорыі ў гандлёвых цэнтрах, у якіх колькасць аптэк можа вар'іравацца ад адной да трох у залежнасці ад плошчы гандлёвага цэнтра.
Што датычыцца адкрыцця аптэк пятай катэгорыі, то з улікам унесеных змяненняў з'явіліся дадатковыя ўмовы для іх адкрыцця. Для адкрыцця аптэкі пятай катэгорыі неабходна адкрыць аптэку першай або другой катэгорыі ў адміністрацыйным цэнтры адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой ствараецца аптэка пятай катэгорыі з улікам патрабаванняў па адлегласці паміж аптэкамі і размяшчэнні ў нежылых памяшканнях.
Вышэйназваныя патрабаванні да стварэння і размяшчэння аптэк распаўсюджваюць сваё дзеянне на аптэкі, створаныя пасля 1 сакавіка 2023 г.
У адносінах да рэалізацыі лекавых прэпаратаў устаноўлена, што аптэкай пятай катэгорыі ажыццяўляецца рэалізацыя толькі безрэцэптурных лекавых прэпаратаў, за выключэннем аптэк, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян. Гэтае патрабаванне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2023 г.
У адпаведнасці з арт. 5Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года №161-З (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2020 года №13-З) «Аб абарачэнні лекавых сродкаў»,Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З « Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» ільготнае, у тым ліку бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, зацверджанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 16 ліпеня 2007г . №65 (у рэд. пастаноў Міністэрства аховы здароўя ад 18.11.2020 №106) «Аб устанаўленні пераліку асноўных лекавых сродкаў".
Прызначэнне лячэння і выпіска лекавых сродкаў пацыенту, у тым ліку і на льготнай аснове, праводзіцца ўрачом-спецыялістам установы аховы здароўя.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2007 года № 1650 (у рэд. пастановы МАЗ РБ ад 08.10.2020 №587) "Аб пытаннях бясплатнага і ильготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі" зацверджаны Палажэнне аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян і Пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах < style="font-size:12.0pt;>Пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем.
Бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачэй у межах Пераліку асноўных лекавых сродкаў маюць:
· Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;
· асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
· асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;
· члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрнаваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
· асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда» і інш.;
Права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і дзеці ва ўзросце да 3 гадоў.
o Ø Асноўныя лекавыя сродкі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў і прымяняюцца для аказання медыцынскай дапамогі дзецям ва ўзросце да трох гадоў, за выключэннем захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем (зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 16 ліпеня 2007 г. №65 (у рэд. пастаноў Міністэрства аховы здароўя ад 18.11.2020 №106) «Аб устанаўленні пераліку асноўных лекавых сродкаў (Табліца №3 Дадатку)
o Ø Асноўныя лекавыя сродкі, якія назначаюцца пры захворваннях, уключаных у пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем (зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 16 ліпеня 2007г. №65 (у рэд. пастаноў Міністэрства аховы здароўя ад 18.11.2020 №106)) «Аб устанаўленні пераліку асноўных лекавых сродкаў» (Табліца №4 Дадатку).
Прадугледжана 90-адсоткавая зніжка ад кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, а з хірургічнымі захворваннямі - таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасці адпаведнага медыцынскага заключэння), грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый; інвалідам I і II групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.
50-адсоткавая зніжка ад кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці, прадугледжана для інвалідаў III групы, акрамя асоб, якія маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі.
Акрамя пералічаных ільгот на лекавыя сродкі існуе яшчэ цэлы шэраг іншых ільгот і гарантый, якія прадстаўляюцца насельніцтву. Напрыклад, ільготы па забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, ільготы на прадастаўленне паслуг па ўсіх відах медыцынскіх аглядаў і інш.