Мэты, прадмет і віды дзейнасці
Асноўныя мэты стварэння цэнтра
• Упарадкаванне дзейнай сістэмы навукова-даследчых устаноў, якія займаюцца праблемамі радыяцыйнай медыцыны.
• Максімальная канцэнтрацыя навуковага і практычнага патэнцыялу і набліжэнне аказання высокакваліфікаванай лячэбнай дапамогі насельніцтву найбольш пацярпелых рэгіёнаў рэспублікі.
• Павышэнне эфектыўнасці арганізацыйных і каардынуючых мерапрыемстваў па мінімізацыі медыцынскіх наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
• Прырост рэзультатыўнасці правядзення навукова-даследчых работ па прыярытэтных прыкладных і фундаментальных праблемах радыяцыйнай медыцыны.
• Мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца захаванне і паляпшэнне здароўя людзей, якія падвергліся шматкампанентнаму і пралангіраванаму ўздзеянню іянізавальнага выпраменьвання з прычыны Чарнобыльскай катастрофы, іншых негатыўных фактараў навакольнага асяроддзя антрапагеннага і тэхнагеннага паходжання, шляхам рэалізацыі навукова - абгрунтаваных мерапрыемстваў па скарачэнні прамых і ўскосных страт грамадства за кошт зніжэння смяротнасці.