выключыць рэжым для слабавідушчых
Межбуквенное адлегласць
па змаўчаннівялікаевелізарнае

Ідэалагічная работа

Дзяржаўныя сімвалы

 
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Ён уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".

  Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям`і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, што выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дырэктыва № 10 ад 6 кастрычніка 2022 г.
Аб недапушчальнасці росту коштаў

Дырэктыва № 9 ад 3 снежня 2021 г.
Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай

Дырэктыва № 8 ад 4 сакавіка 2019 г.
Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны

Дырэктыва № 7 ад 4 сакавіка 2019 г.
Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны

Дырэктыва № 6 ад 4 сакавіка 2019 г.
Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны

Дырэктыва № 4 ад 31 снежня 2010 г.
Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Дырэктыва № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г. (у рэдакцыі Указа № 428 ад 30 лістапада 2017 г.)
Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы

Дырэктыва № 2 ад 27 снежня 2006 г. (у рэдакцыі Указа № 135 ад 23 сакавіка 2015 г.)
Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва

Дырэктыва № 1 ад 11 сакавіка 2004 г. (у рэдакцыі Указа № 420 ад 12 кастрычніка 2015 г.)
Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны